Знайсці
03.07.2017 / 15:403РусŁacБел

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд Уімблдона

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (136-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Сёння ў сваім стартавым паядынку Сабаленка сустракалася з расійскай тэнісісткай Ірынай Хромачавай (110) і ўпэўнена выйграла першы сэт - 6:3. Другая партыя прайшла ў больш ўпартай барацьбе і зноў завяршылася на карысць беларускі - 6:4. Сустрэча працягвалася 1 г 11 хв.

Наступнай суперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца матча паміж харваткай Міранай Лучыч-Бароні (28) і немкай Карынай Вітхефт (65).

Пазней на корты Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба выйдуць яшчэ дзве беларускі. Аляксандра Сасновіч (89) мае сустрэцца з 13-й ракеткай планеты Аленай Астапенка з Латвіі. Вікторыя Азаранка (683) згуляе з 18-гадовай амерыканскай тэнісісткай Кэтрын Беліс (40).

Агульны прызавы фонд Уімблдона-2017 складае 31,6 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах ў мужчын і жанчын атрымаюць па 2,2 млн фунтаў стэрлінгаў. Завершыцца трэці ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема 16 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930