Знайсці
29.06.2017 / 11:14РусŁacБел

Саша Філіпенка прэзентуе раман «Чырвоны крыж» у Мінску

Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенка «Чырвоны крыж» пройдзе 5 ліпеня ў 19:00 у кнігарні «Логвінаў».

Пра кнігу раскажуць і на ўсе пытанні адкажуць пісьменнік Саша Філіпенка і генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Пагаворым пра памяць, гістарычную віну, пакаянне і мінулае, на якое нельга забывацца.

 «Я ў Расеі часта бачу аўтамабілі з наклейкамі «1941—1945. Можам паўтарыць». Мне б хацелася, каб яны прачыталі «Чырвоны крыж» і ўявілі, у якіх умовах яны б апынуліся, калі б трапілі ў палон, напрыклад, і падумалі, ці варта гэта ўсё паўтараць. Хочацца, каб яны на сэкунду задумаліся», — распавядае Саша Філіпенка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Саша Філіпенка — пісьменнік, журналіст, сцэнарыст і вядучы. Аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне», «Чырвоны крыж». Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году.

5 ліпеня (серада)

Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а)

19.00

Уваход вольны.

Падзея ў сацыяльных сетках — Facebook, VK.

Кантактны тэлефон: +375447424832

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера