Знайсці
28.06.2017 / 20:5611РусŁacБел

З 1 ліпеня распаўсюд у Беларусі прадукцыі СМІ без знака ўзроставай катэгорыі забараняецца

Распаўсюджванне ў Беларусі прадукцыі СМІ без знака ўзроставай катэгорыі забараняецца з 1 ліпеня. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Уступаюць у сілу папраўкі ў законы «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» па пытаннях абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду іх здароўю і развіццю.

«У гэтай сувязі Міністэрства інфармацыі звяртае ўвагу ўсіх выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў, юрыдычных асоб, на якія ўскладзеныя функцыі рэдакцыі СМІ і распаўсюджвальнікаў сродкаў масавай інфармацыі, што з 1 ліпеня 2017 года забараняецца распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі прадукцыі СМІ, у тым ліку прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама друкаваных выданняў, у тым ліку выпушчаных за межамі тэрыторыі Беларусі, без знака ўзроставай катэгорыі», — гаворыцца ў паведамленні па выніках пасяджэння грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва 27 чэрвеня, на якім абмяркоўвалася пытанне аб уступленні ў сілу паправак, унесеных у названыя законы па пытаннях абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду іх здароўю і развіццю.

Законамі вызначаныя віды прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі і віды друкаваных выданняў, распаўсюд якіх дапускаецца без надання знака ўзроставай катэгорыі. Да такіх належаць у сферы масавай інфармацыі тэле- і радыёперадачы, якія транслююцца ў жывым эфіры; тэле- і радыёперадачы інфармацыйна-аналітычнага, інфармацыйнага, культурна-асветнага, спартовага і духоўна-асветніцкага характару; замежныя тэле- і радыёпраграмы, якія распаўсюджваюцца на тэрыторыі Беларусі без змянення формы або зместу; друкаваныя СМІ, якія спецыялізуюцца на распаўсюдзе інфармацыі агульнапалітычнага, навуковага, нарматыўнага вытворча-практычнага, масава-палітычнага, афіцыйнага, духоўна-асветнага, даведачнага, культурна-асветнага, рэфератыўнага і статыстычнага характару; інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт.

У сферы друкаваных выданняў да такіх належаць ведамасныя друкаваныя выданні; друкаваныя выданні, якія маюць значную гістарычную, мастацкую і (або) іншую каштоўнасць для грамадства; друкаваныя выданні афіцыйнага, навуковага, вытворча-практычнага, масава-палітычнага, інфармацыйнага, духоўна-асветніцкага і рэкламнага характару, а таксама навучальныя выданні, афіцыйна зацверджаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі.

Акрамя таго, не падлягаюць маркіроўцы друкаваныя СМІ і друкаваныя выданні, выпушчаныя ў свет да ўступлення ў сілу закона (1 ліпеня 2017 года).

Маркіроўку прадукцыі СМІ і друкаваных выданняў, вырабленых у Беларусі, абавязаныя ажыццяўляць юрыдычныя асобы, на якія ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, і выдаўцы друкаваных выданняў.

Для распаўсюджвання на тэрыторыі краіны прадукцыі замежных друкаваных СМІ, а таксама друкаваных выданняў, выпушчаных за межамі рэспублікі, якія не маюць знака ўзроставай катэгорыі, распаўсюджвальнікі гэтай прадукцыі маюць права самастойна надаць ёй такі знак.

Інфармацыйнай прадукцыі даюцца такія знакі ўзроставай катэгорыі, як «0+» — без узроставых абмежаванняў (універсальная); «6+» — прызначана для асоб, якія дасягнулі 6 гадоў; «12+» — прызначана для асоб, якія дасягнулі 12 гадоў; «16+» — прызначана для асоб, якія дасягнулі 16 гадоў; «18+» — прызначана для асоб, якія дасягнулі 18 гадоў.

Парадак надання знака ўзроставай катэгорыі і крытэрыі вызначэння узроставай катэгорыі дзяцей, сярод якіх дапускаецца распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, вызначаюцца пастановай Савета Міністраў ад 25 кастрычніка 2016 г. №871.

Парадак прысваення інфармацыйнай прадукцыі знака ўзроставай катэгорыі залежыць ад яе віду.

Для інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, заканадаўствам прадугледжаны добраахвотны парадак іх маркіроўкі. Калі ўладальнікам інфармацыйнага рэсурсу будзе прынятае рашэнне прамаркіраваць свой сайт, то знак узроставай катэгорыі павінен быць размешчаны на галоўнай старонцы або ў іншым зручным для агляду месцы сайта, быць выразна адрозным і ясна бачным. Пры гэтым ён павінен адпавядаць самай старэйшай узроставай катэгорыі інфармацыйнага паведамлення і (або) матэрыялу, які распаўсюджваецца на дадзеным інфармацыйным рэсурсе.

Што тычыцца тэхнічных абмежаванняў доступу дзяцей да сайтаў, якія ўтрымліваюць інфармацыю, што можа прычыніць шкоду іх здароўю і развіццю, то такія абмежаванні ў выглядзе адміністрацыйных, арганізацыйных мер, праграмна-апаратных і праграмных сродкаў, якія дазваляюць не дапускаць распаўсюджвання сярод дзяцей такой інфармацыі, абавязаныя ўжываць ўласнікі камп'ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месцаў, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, установы адукацыі.

Акрамя таго, забяспечыць абарону дзяцей ад інфармацыі могуць і бацькі (апекуны, папячыцелі), заключыўшы з пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг дамовы на аказанне паслуг па абмежаванні доступу да інфармацыі ў Сусветнай сетцы альбо шляхам прымянення арганізацыйных мер, праграмна-апаратных і праграмных сродкаў.

Нягледзячы на тое, што для ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу маркіроўка з'яўляецца правам, а не абавязкам, наяўнасць добрай волі ўладальнікаў на ажыццяўленне маркіроўкі ўсіх сайтаў, якія знаходзяцца ў нацыянальным сегменце інтэрнэту, будзе пазітыўна ўспрынятае ў грамадстве, адзначаецца ў паведамленні: «Мяркуем, што добрасумленныя ўладальнікі інфармацыйных рэсурсаў самі павінны быць зацікаўленыя ў агароджы дзяцей ад інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду іх здароўю і развіццю».

Законы «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» таксама дапоўненыя нормамі, якія прадугледжваюць адказнасць за невыкананне патрабаванняў па маркіроўцы прадукцыі: у выглядзе пісьмовага папярэджання для рэдакцый СМІ і распаўсюджвальнікаў прадукцыі замежных СМІ; у выглядзе прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі для выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Для каардынацыі дзейнасці, накіраванай на абарону дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю, адначасова з уступленнем ў сілу навацый пачне сваю працу і грамадска-кансультатыўны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю, узначалены міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч.

Прызначэнне маркіроўкі прадукцыі заключаецца ў папярэджанні бацькоў і іншых асоб, адказных за выхаванне дзяцей, аб змесце інфармацыйнай прадукцыі і магчымым яе негатыўным уздзеянні на дзяцей. У сваю чаргу гэтыя асобы абавязаныя навучыць дзяцей правільна ўспрымаць і ацэньваць інфармацыю, а таксама прыняць усе магчымыя меры па адмежаванні дзіцяці ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду яго здароўю і развіццю. Форму і спосабы рэалізацыі такіх абмежаванняў бацькі выбіраюць самастойна.

Рэалізацыя прынятых паправак у заканадаўства дазволіць сфармаваць правільнае стаўленне грамадства да дадзенай праблематыкі і гадаваць здаровае маладое пакаленне, падкрэсліваецца ў паведамленні па выніках пасяджэння экспертнага савета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930