Знайсці
28.06.2017 / 20:2328РусŁacБел

Былы прэзідэнт Прыднястроўя пераплыў Днестр, уцёк у Малдову

ria.ru

Былы прэзідэнт непрызнанага Прыднястроўя Яўген Шаўчук таемна пакінуў непрызнаную рэспубліку і збег у Малдову.

Як распавёў спікер Вярхоўнага савета Прыднястроўя Аляксандр Шчэрба, у ноч на 28 чэрвеня Яўген Шаўчук «перасёк раку Днестр на плаўсродку і адышоў з тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі».

Яўген Шаўчук узначальваў Прыднястроўе з 2011 па 2016 год.

Пасля Расія чамусьці страціла давер да яго. У выніку ён прайграў выбары — якія ў Прыднястроўі забяспечвае падкантрольны Маскве апарат дзяржбяспекі.

А пасля ўсплылі падазрэнні ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. 28 чэрвеня Вярхоўны савет па просьбе пракурора ПМР пазбавіў Шаўчука недатыкальнасці.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930