Знайсці
28.06.2017 / 17:462РусŁacБел

Павел Дураў пагадзіўся на ўнясенне Telegram у рэестр Раскамнагляда

Уладальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што не пярэчыць супраць уключэння месенджара ў рэестр распаўсюджвальнікаў інфармацыі ў Расіі пры ўмове, што ведамства само возьме неабходную інфармацыю з адкрытых крыніц, паведамляе ВВС.

Па словах Дурава, ён не супраць рэгістрацыі месенджара, калі гаворка ідзе толькі «аб пяці ідэнтыфікатарах, якія кліент павінен паведаміць у Раскамнагляд».

Пры гэтым уладальнік Telegram адзначае, што запытаныя ведамствам рэгістрацыйныя даныя аб кампаніі-выдаўцы Telegram не з'яўляюцца сакрэтам і «даступныя любому ахвотнаму ў адкрытых крыніцах».

Дураў цытуе кіраўніка Раскамнагляда Аляксандра Жарава, які паведаміў Telegram, што «ніякай гаворкі аб тым, што будзе доступ да перапіскі карыстальнікаў, не ідзе».

Даючы згоду на ўнясенне ў рэестр, кампанія зыходзіць з адпаведнасці праўдзе заявы кіраўніка Раскамнагляда і не бярэ на сябе якіх-небудзь дадатковых абавязацельстваў, заявіў Дураў.

Ён адзначыў, што кампанія ўжо цяпер займаецца выдаленнем публічных матэрыялаў, якія прапагандуюць тэрарызм, гвалт і наркотыкі, а таксама перарываюць рассылку спаму і распаўсюд дзіцячай парнаграфіі, і гатовая рабіць гэта і далей — не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах.

Аднак, падкрэсліў Дураў, выконваць «антыканстытуцыйны і нерэалізуемы тэхнічна «закон Яравой» і захоўваць перапіску карыстальнікаў на серверах у Расіі кампанія адмаўляецца.

Кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў у мінулую пятніцу звярнуўся да ўладальніка Telegram з патрабаваннем прадставіць ведамству інфармацыю для ўключэння месенджара ў яго рэестр у якасці «арганізатара распаўсюджвання інфармацыі».

Жараў у сваім звароце папярэдзіў пра пагрозу блакавання Telegram ў Расіі. Дураў лічыць, што такі крок ўдарыць у тым ліку па прадстаўніках улады ў Расіі.

Кампанія Telegram раней паведамляла, што захоўвае ўсю перапіску карыстальнікаў, за выключэннем паведамленняў у сакрэтных чатах, на сваіх серверах, размешчаных у розных краінах свету, у тым ліку ў Лондане, Сінгапуры і Сан-Францыска. Агульнага сховішча даных няма — розныя серверы абслугоўваюць кліентаў у розных частках свету.

Згодна з расійскім заканадаўствам, «арганізатар распаўсюджвання інфармацыі» ў інтэрнэце павінен забяспечыць захоўванне на тэрыторыі Расіі даных аб сваіх карыстальніках і ўсёй інфармацыі, якой яны абменьваюцца, на працягу шасці месяцаў.

У пачатку мая Раскамнагляд унёс у спіс забароненых рэсурсаў адрасы месенджараў BlackBerry, Imo і Line. У пераліку таксама аказаўся аўдыёвізуальны чат Vchat.

Месенджары, якія раней адмовіліся рэгістравацца ў ведамстве ў статусе распаўсюджвальнікаў інфармацыі, былі ўнесеныя ў рэестр забароненых сайтаў з паметкай «Restricting». Гэта азначае, што ў будучыні Раскамнагляд будзе блакаваць усе сэрвісныя IP-адрасы і тэхнічныя дамены сэрвісаў.

У красавіку 2017 года на тых жа падставах быў заблакаваны мабільны дадатак Zello. Сэрвісам-рацыяй нярэдка карысталіся актывісты, у тым ліку дальнабойнікі, падчас каардынацыі пратэстных акцый.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера