Знайсці
28.06.2017 / 16:3634РусŁacБел

Мінабароны Расіі пра палоннага кантрактніка: Ён звольніўся год таму

Мінабароны РФ абвергла паведамленні «Бі-бі-сі» аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон у Луганскай вобласці расійскага вайскоўца-кантрактніка Віктара Агеева.

«Агееў ніколі не праходзіў васковую службу па кантракце ва Узброеных Сілах РФ. Згодна з ўліковымі дадзенымі Мінабароны Расіі, Агееў праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных сілах РФ, пасля якой яшчэ ў маі 2016 года звольніўся ў вызначаным парадку ў запас», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Інфармацыя пра паступленне Агеева пасля тэрміновай службы на вайсковую службу па кантракце, заявілі ў Мінабароны, «з'яўляецца выдумкай украінскіх прапагандыстаў».

У прыватнасці, указваецца ў паведамленні расійскага абароннага ведамства, на здымках вайсковага білета Агеева, апублікаваных СМІ, ёсць толькі запіс аб звальненні ў запас з тэрміновай службы. «Таксама ў вайсковым білеце быў бы запіс аб паступленні Агеева на вайсковую службу па кантракце ва Узброеныя сілы РФ, якую ўкраінскія спецслужбы праз няведанне не паспела дамаляваць», — падкрэслілі ў Мінабароны.

Фота: Юлія Кірыенка, facebook.com

«Украінскія прапагандысты», гаворыцца ў паведамленні, «у чарговы раз выкарысталі дылетантаў з «Бі-бі-сі» для распаўсюджвання фэйкавых «выкрыццяў».

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера