Знайсці
28.06.2017 / 16:17РусŁacБел

Гід па падарункам: 15 варыянтаў сюрпрызаў для калег, сяброў і каханых. Ад бюджэтных да салідных — зніжкі для чытачоў «Нашай Нівы»

Новы год не за гарамі. Каб не стаяць у чэргах за падарункамі самым галоўным людзям у вашым жыцці 31 снежня, прапануем паклапаціцца пра пакупкі цяпер.

Абраць класны падарунак пад елку — справа не з лёгкіх, але мы разам з анлайн-гіпермаркетам 21vek.by паклапаціліся пра гэта за вас: звузілі прапановы да 15 пазіцый. Што каштоўна, любую рэч з гэтага шорт-ліста можна заказаць прама на дом ці офіс. Кожная пазіцыя змяшчае групу тавараў з рознымі коштамі, таму вы лёгка знойдзеце тое, што па кішэні менавіта вам.

Для ўсіх

Замест букету — жывая ёлка

Пэўна, у кожнага з нас ёсць знаёмыя, якія вечна нічога не паспяваюць, і за кошт гэтага губляюць шмат чароўных момантаў у жыцці. А можа, вы самі да гэтага часу не абзавяліся галоўным навагоднім атрыбутам? Хопіць адкладваць на апошні момант, прэзентуйце сабе ці знаёмым сапраўдную прыгажуню-елку.

Як ні круці, раскошнае, пушыстае, пахкае дрэва не параўняецца з бяздушнымі пластмаскамі (і так, для экалогіі спецыяльна вырашчаныя ў пітомніках елкі больш бяскрыўдная штука).

Акрамя таго, спецыяльна вырашчаныя ёлкі не будуць асыпацца адразу ж пасля таго, як сціхне бой курантаў: напрыклад, дацкія дрэвы не згубяць ніводнай іголачкі мінімум цягам двух месяцаў.

Упрыгожваць раім разам з сям’ёй, як у дзяцінстве. Гэта вельмі збліжае.

Для калег

Скарбонкі, каб адкладаць на белы дзень

Фанаты гараскопаў ведаюць, што надыходзячы год будзе часам «жоўтай сабакі». Таму натуральна, што шмат сувеніраў прысвечаныя гэтай тэме. Але вы можаце абраць і іншых жывёлак у якасці скарбонкі (каму хто больш па душы).

Прэзентуйце іх тым, хто так і не навучыўся адкладаць грошы. Пасля дэнамінацыі манеткі ўспрымаюцца як дробязь, але калі штодзень кідаць хаця б па некалькі рублёў у такую пасудзіну, да наступнага года лёгка можна накапіць на адпачынак.

Партаманеты, чахлы для дакументаў ці візітовак

Класныя дапаможнікі для тых, у каго пастаянна ў сумцы камечацца важныя паперы: візітоўкі ад кліентаў, рэцэпты ад дактароў, аўтадакументы ці важныя даведкі. З натуральнай скуры ці штучнай, розных колераў — падбярыце для людзей, з кім вы штодзень знаходзіцеся побач мінімум па 8 гадзін, нешта сапраўды індывідуальнае і карыснае.

Настольныя гульні

Покер ці даміно, эвалюцыя ці манаполія? А можа сапраўдны адпаведнік гульні з мультсерыяла «Час прыгод», у якую рубіліся Фін і Джэйк? У настолкі можна гуляцца, пачынаючы ад самага маленькага ўзросту да пенсіённага — у гэтым іх галоўная прывабнасць. А ўжо што будзеце трэніраваць — кемлівасць ці каманды дух, абірайце самі.

Уласная міні-кавярня на офісе

Хопіць фінансаваць кавярні, набываючы каву з сабой з шалёнымі нацэнкамі! Скіньцеся калектывам па пары дзясяткаў рублёў і зрабіце сабе шыкоўны падарунак — кавамашыну, напоі якой будуць бадзёрыць кожнага з вас раніцамі 2018 года. Глядзіш, і прадуктыўнасць павялічыцца.

Нават досыць бюджэтны варыянт дапаможа лёгка гатаваць і эспрэса, і латэ, і капучына. А пры жаданні нават ствараць на малочнай пенцы малюнкі — для тых, каму важна, каб было не толькі смачна, але і прыгожа.

Для сяброў

Формы для будучых кулінарных шэдэўраў

Файны падарунак для тых, хто любіць гатаваць. У сувязі з зімовымі святамі асабліва раім звярнуць увагу на формы з нержавейкі, якія паўтараюць ёлкі ці снегавікоў: такія нават не трэба змазваць алеем перад тым, як ставіць у духоўку — цеста ў іх звычайна не падгарае.

Калі ваш сябар не любіць гатаваць, прэзентуйце форму адразу з пірагом —падарунак запомніцца, адназначна.

Пледы для цёплых зімовых вечароў

Пледы не проста ратуюць вечных мерзлякоў нават у памяшканні з ацяпленнем, яны самі па сабе дадаюць у любое памяшканне нотку ўтульнасці. Дызайнеры сцвярджаюць, што ў гэтым сезоне ў модзе клетка, таму можаце звярнуць увагу на шарсцяны, цёплы варыянт з класічным шатландскім малюнкам ці абраць пакрывала з рукавамі. Такі гібрыд унікальны тым, што ў ім можна проста ляжаць, а пасля падняцца, наліць сабе гарбаты і хутка вярнуцца назад: плед пры гэтым не ўпадзе і не заблытаецца ў вашых нагах. 

Для дзяцей

Любімы дзіцячы канструктар

Лега — адна з самых любімых дзецьмі гульняў. З нагоды выхаду новых «Зорных войнаў» рэкамендуем прэзентаваць самым маленькім членам сям’і канструктар з касмічнай серыі: хай дзеці фантазіруюць і збяруць сабе ўласны касмічны шатл

А ўвогуле з канструктара можна стварыць што заўгодна: напрыклад, аўтарскую піцэрыю, гарналыжны курорт ці нават уласную жалезную дарогу.

Як самакат, толькі па снегу

Метэаролагі абяцалі, што зіма будзе халоднай. Пакуль гэта не спраўджваецца нават і на 30 адсоткаў, але ж колькі шчасця адчуваюць дзеці, калі снег нарэшце ўкрывае горад. Для такіх выпадкаў у доме абавязкова павінны прысутнічаць санкі, яшчэ лепш — модны снегакат.

Пры куплі абавязкова звяртайце ўвагу на тое, якую вагу здольная вытрымаць машына, з якога матэрыялу ў яе зроблены корпус і ці ёсць у ёй убудаваныя тармазы.

«Jinglebells« у добрай якасці

Добрыя навушнікі — гэта, па-першае, клопат пра слыхавыя органы вашых нашчадкаў, па-другое, поўнае пападанне ў плане падарунка. Яго ацэняць і тыя падлеткі, якія любяць музыку, і тыя, хто захапляецца камп’ютарнымі гульнямі ці фільмамі.

Для каханых

Прыгожыя лыжкі і відэльцы

Як паказвае практыка, не бывае лішніх сталовых прыбораў — калі прыходзяць госці камусьці заўсёды можа не хапіць то лыжкі, то відэльцаў. А яшчэ, час ад часу, яны кудысьці знікаюць. Раім прадугледзець такія сітуацыі і загадзя запасціся сталовымі прыборамі, з якімі можна сустракаць гасцей нават на самыя маштабныя вечарыны: звярніце ўвагу на незвычайныя варыянты, напрыклад, са смайламі

Ваш кішэнны касметолаг

Зімовае надвор’е з яго пастаяннымі перападамі тэмпературы не шкадуе нікога і нічога. Догляд за не абароненымі участкамі скуры кшталту твару ў гэты час патрабуецца асаблівы. Паклапаціцеся пра вашага каханага — прэзентуйце поўны набор па доглядзе за тварам. Акрамя шчоткі для ачышчэння, ролікавага масажора і спонжаў, некаторыя камплекты ўключаюць уключаюць у сябе прыборы, якія прывядуць у парадак пазногці і ногі. Падарунак можа быць як зусім эканамічным (ад 40 рублёў), так і салідным: у тры разы даражэй. Тут ужо залежыць ад вашых магчымасцяў і пажаданняў.

Універсальны падарунак — смартфоны

Складана ўявіць сябе сёння без смартфонаў: мы чытаем там навіны, кніжкі, слухаем з іх дапамогай музыку, робім памятныя фотаздымкі, скролім сацсеткі і глядзім фільмы. Яны робяць нас сапраўды мабільнымі, а калі ламаюцца, то адразу ўзнікае адчуванне «як без рук». Калі гаджэт вашага партнёра не спраўляецца з ўсімі вышэй пералічанымі функцыямі — самы час змяніць яго на больш сучасны. Тым больш, што сёння існуе шмат даступных па цане мадэляў кшталту Xiaomi Redmi 4A, напрыклад, ці Nokia 2 Dual / TA-1029.

Для бацькоў

Хатні масажыст

З узростам ногі стамляюцца куды хутчэй, чым у маладосці, і часам варыянт проста паляжаць на канапе не ратуе іх ад стомы. Тут ужо патрэбны б масаж, які можна арганізаваць прама на даму. Спецыяльныя ванначкі для ног дазваляюць рабіць як пузырковыя, так і вібрамасажы — ногі пасля такіх працэдур расслабляюцца хутка і якасна.

Увільгатняльнікі паветра

Яшчэ адзін прыбор, які ратуе здароўе ў часы ацяплення, калі батарэі сушаць паветра, а гэта, у сваю чаргу, нядобра ўплывае на працу носа, нырак і ў цэлым на імунітэт. Увільгатняльнікі перашкаджаюць канцэнтрацыі шкодных мікраарганізмаў. Дзякуючы ім, у памяшканні лёгка ствараецца здаровы мікраклімат, які так неабходны дзецям і людзям, схільным да алергічных рэакцый і прастудных захворванняў. Карацей, рэч у нашых умовах незаменная.

Новы член сям’і — робат-пыласос

Як ні круці, але ўборка дома са стандартным пыласосам і вільготнымі анучамі ўсё роўна не дасць такі ж эфект чысціні, які пакідае пасля сябе робат. Сваёй магутнасцю і магчымасцямі рухацца рознымі спосабамі (зігзагам, па спіралі, уздоўж сцен) ён дасягае тых месцаў, з якіх звычайнымі спосабамі дастаць пыл і бруд амаль немагчыма. Класная рэч для тых, хто цэніць свае сілы і час.

Халява! Усе чытачы «Нашай Нівы» могуць заказаць жывую ёлку сабе дамоў з 10%-ай зніжкай! Для гэтага, замаўляючы тавар у інтэрнэт-краме 21vek.by, выкарыстоўвайце промакод «НН».

 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930