Знайсці
05.07.2017 / 07:573РусŁacБел

Куды падацца на адпачынак гэтым летам? 7 ідэй ад «Нашай Нівы»

DourFestivalу Бельгіі

Калі вы любіце якасную музыку і хацелі б выехаць на актыўны адпачынак за межы краіны, ёсць выдатны варыянт. 12—16 ліпенябельгійскаемястэчка Дур прыме меламанаў і проста актыўных людзей з усяго свету на Dour Festival. Сёлетняя праграма легендарнага фэсту ўключае больш за дзвесце гуртоў і выканаўцаў абсалютна розных музычных стыляў. Хэдлайнеркай выступіць спявачка M.I.A — не толькі таленавітая, але і неабыякавая, моцная жанчына, якая змагаецца за правы грамадзян краін «трэцяга свету» і ўжо некалькі гадоў не можа заехаць у ЗША з палітычных прычынаў.

Каб наведаць Dour Festival, трэба загаддзя набыць квіток, прычым як мага хутчэй, бо засталося іх зусім мала. Квіток на ўсе праграмныя 5 дзён каштуе €155, за адзін дзень — ад €55. Даляцець найтанней можна з Варшавы да Брусэля, адкуль аўтобусам дабрацца да месца фестывалю. Квіток на самалёт будзе каштаваць ад €9.

 

Падарожжа «Касмічная Беларусь» —
для аматараў аўтаспыну

Калі вы маеце ўсяго два-тры вольныя дні і не хочаце выязджаць далёка за мяжу, прапануем вам ідэю канцэптуальнага падарожжа. Марс, Юпітэр, Звязда, Няптун, Лунная, Венера — па гэтых пунктах можна аб’ехаць нашу краіну, захапіўшы намёты і добры настрой. Аўтарамі і выканаўцамі такой вандроўкі сталі гэтым летам Глеб Вайкуль і Даша Бараноўская — маладзёны, дзякуючы якім мы можам чуць беларускую класічную музыку падчас чакання чарговага цягніка ў мінскім метро. Такі варыянт актыўнага адпачынку падыдзе, напрыклад, тым, хто хацеў бы ўцячы з шумнага Мінска 3-га ліпеня, падчас трохдзённых выхадных. Вось як выглядае маршрут, складзены Глебам і Дашай:

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які сёлета пройдзе ў Лондане, варта наведаць як мінімум таму, што гэта апошні сезон легендарнага ямайскага бегуна Усэйна Болта. Хутчэй за яго стаметроўку не прабягаў ніхто і наўрад ці зможа ў найбліжэйшай будучыні. І цяпер легенда сыходзіць. Само сабой, матываваць мусіць таксама хваляванне за нашых зорачак Талай і Арзамасаву, ці змогуць яны заваяваць медалі пасля няўдалай Алімпіяды. На чэмпіянаце свету будзе хапаць і іншых драм, рэкордаў і поспехаў.

Калі: 5—13 жніўня.

Дзе: Лондан, Вялікабрытанія.

Найтанней дабрацца: З Варшавы квіток на самалёт абыдзецца ў €13 у адзін бок.

Чаму яшчэ варта паехаць: Лондан — самы папулярны турыстычны кірунак у Еўропе. І гэта не толькі Біг Бэн і Букінгемскі палац, але непаўторная поліэтнічнасць горада, якая надае дадатковую прывабнасць. Напрыклад, Лондан лічыцца найлепшым горадам у свеце ў выбары вулічнай ежы.

Летнік ад «Арт Сядзібы»

Чатырохдзённы летнік «Беларусам быць годна» — чарговая ініцыятыва «Арт Сядзібы», закліканая натхніць і аб’яднаць актыўную беларускую моладзь. Жыць удзельнікі будуць у намётах, надвор’е абяцае быць спрыяльным. Апроч адпачынку, арганізатары абяцаюць і навучальную частку праграмы, дзе ментары будуць дзяліцца сваім досведам у галіне праектнага менеджменту.

Удзел у летніку бясплатны. Усё, што табе патрэбна, каб далучыцца, — гэта перайсці па спасылцы і запоўніць форму. А таксама мець узрост ад 18 да 25 гадоў: усё ж летнік прызначаны для маладых людзей, навічкоў у сферы арт-менеджменту.

Калі: 27—30 ліпеня.

Дзе: на прыродзе, непадалёк ад Мінска.

Вандроўка па Гомельшчыне з Сацукевічам

Вандроўкі з Іванам Сацукевічам наведвальнікі экскурсій характарызуюць не толькі як надзвычай пазнавальныя, але і натхняльныя. Глыбокія веды Івана ў гісторыі, а таксама харызма, з якой ён іх падае слухачам, уражваюць нават самую патрабавальную публіку.

У адны з ліпеньскіх выходных — 22—23 ліпеня — Іван правядзе экскурсію па Гомельшчыне з маршрутам Мінск — Гомель — Добруш — Ветка — Чачэрск — Мінск. Асабліва рэкамендуем далучыцца скептыкам, якія ўпэўнены, што Усходняя Беларусь бедная на гісторыю і не мае што паказаць. Вы пераканаецеся ў адваротным!

Цана двухдзённай экскурсіі — 105 рублёў, пастаянным удзельнікам зніжкі. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 (29) 134-28-04, +375 (25) 545-84-30 (Валерыя).

 

Фестываль фінскага танга ў Мінску

Сёлета фіны святкуюць 100-годдзе сваёй незалежнасці і з гэтай нагоды імкнуцца праводзіць шмат нацыянальных культурніцкіх імпрэзаў па ўсім свеце. У апошнюю суботу ліпеня ў нашай сталіцы пройдзе фестываль з удзелам папулярных фінскіх і беларускіх артыстаў, якія правядуць танцавальныя майстар-класы для ўдзельнікаў. Апроч таго, на фестывалі будзе магчымасць паспрабаваць свае сілы на аўтаномным скаладроме, павучыцца фінскай мове і выпечцы фінскіх кандытарскіх вырабаў, пагуляць у фінскія гарадкі і фларбол і іншыя цікавосткі. Больш падрабязнасцяў тут.

Калі: 29 ліпеня.

Дзе: Мінск, плошча Свабоды, Верхні горад.

Орхус і Пафас

Штогод, пачынаючы з 1985-га, Еўрасаюз абірае гарады, якія прызнаюцца часовымі культурнымі сталіцамі, і распрацоўвае насычаную праграму мерапрыемстваў на бягучы год. Сёлета еўрапейскімі культурнымі сталіцамі былі абраны дацкі Орхус і горад Пафас, што размяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы вострава Кіпр. Абодва гарады маюць у сваёй гадавой праграме вялізную колькасць імпрэзаў розных тэматык: ад адукацыйных экскурсій і музычных выступаў да фестываляў піва і экзатычнай ежы. Таму паверце: дабраўшыся да сёлетніх культурных эпіцэнтраў, дакладна не засумуеце і знойдзеце забаву па душы і настроі. Больш інфармацыі пра мерапрыемствы:

Орхустут,

Пафас — па гэтай спасылцы.

Адпачывайце карысна!
Цёплага вам лета!

ТАА «Ірвінга Група»
УНП 191751509

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930