Знайсці
28.06.2017 / 14:514РусŁacБел

Севярынцу пагражаюць арыштам маёмасці за нясплачаныя штрафы

Павел Севярынец на акцыі салідарнасці 31 сакавіка

Судовыя выканаўцы папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, што днямі пачнуць «апісваць і арыштоўваць ягоную маёмасць», калі ён не выплаціць штрафаў, прысуджаных за ўдзел у акцыях 17 лютага і 31 сакавіка.

«Помсцяць за вясновыя акцыі, — перакананы Павал Севярынец. — У мяне няма магчымасці выплочваць гэтыя абсурдныя штрафы, як няма ў нашай сям’і асаблівай маёмасці — хіба пральная машына і лядоўня ў здымнай аднапакаёўцы. Напэўна, адключаць тэлефон ці зробяць невыязным… На жаль, магчымасці салідарнасьці не бязмежныя — за апошні год такіх штрафаў было паўтара дзясяткі. Калі выканаўцы пагодзяцца на растэрміноўку, з дапамогай сяброў адаб’ёмся. Калі не — значыць, на справе дзейнічае загад «душыць».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930