Знайсці
28.06.2017 / 13:1052РусŁacБел

Беларускі медык загінуў на вайне ва Украіне. Дома ў яго засталіся 4 дзяцей

Берасьцейскі добраахвотнік Алег Падароўскі, які служыў у батальёне «Гаспітальеры», загінуў ад хваробаў і траўмаў, атрыманых у часе баявых дзеянняў на Данбасе.

«Алег загінуў у кастрычніку (мінулага года) і пахаваны ў Дняпры побач з нашымі байцамі-героямі», — паведаміла Радыё Свабода камандзір батальёна «Гаспітальеры» Украінскай добраахвотнай арміі Яна Зінкевіч. Паводле яе, Алег Падароўскі служыў у батальёне з 2014 года.

«Ён удавец, у яго засталіся чацвёра дзетак, якіх цяпер даглядае ягоная маці ў Беларусі», — дадала яна. «Алег выратаваў не аднаго байца і транспартаваў дзясяткі, выконваў абавязкі парамедыка і кіроўцы на пазіцыях у Шырокіным», — паведаміла Яна Зінкевіч.

Камандзір батальёна «Гаспітальеры» таксама дадала, што Алег Падароўскі захварэў увосень 2015 года. «Мы ўвесь гэты час змагаліся за яго жыцьцё, але, на жаль, хвароба аказалася мацнейшай», — распавядае Яна Зінкевіч.

Алег Падароўскі стаў другім беларусам, які загінуў на Данбасе.

У жніўні 2015 года ў выніку цяжкага паранення ў баі пад Белакаменкай на Данбасе пасьля некалькіх тыдняў комы памёр былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правы сектар» пад пазыўным «Тарас».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера