Знайсці
28.06.2017 / 10:321РусŁacБел

Пад Асіповічамі п'яны мужчына абліў сужыцельніцу кіпнем. Яна вырашыла лячыцца самастойна і памерла

Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 56-гадовага мясцовага жыхара аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне мая. Мужчына падчас сваркі абліў кіпнем сваю 39-гадовую сужыцельніцу. Яна атрымала апёкі твару і цела, але да медыкаў не пайшла. У хуткую дапамогу жанчына звярнулася толькі калі ёй стала зусім дрэнна. Выратаваць яе не ўдалося.

Паводле заключэння эксперта, смерць наступіла ад тэрмічных апёкаў, якія ўскладніліся развіццём апёкавай хваробы ў стадыі септыкатаксемія.

Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930