Знайсці
28.06.2017 / 08:1961РусŁacБел

Пад Луганскам трапіў у палон расійскі кантрактнік

22-гадовы расійскі кантрактнік Віктар Агееў 24 чэрвеня быў узяты ў палон украінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласці Украіны. 

Агееў, як вынікае з публікацыі, уваходзіў у разведгрупу ўзброеных фармаваньняў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (кіраваў групай, па сцвярджэнні украінскіх вайскоўцаў, «кадравы рускі афіцэр капітан Аляксандр Шчарбак»), і быў затрыманы ў выніку яе сутыкнення з украінскімі вайскоўцамі ў раёне сяла Жалабок Славянасербскага раёна.

Гэтую інфармацыю «Бі-бі-сі» пацвердзілі крыніцы ў Мінабароны Украіны і камандаванні ўкраінскай 93-й асобнай механізаванай брыгады.

Маці расіяніна Святлана Агеева пазнала дакументы свайго сына на фотаздымках, якія падалі «Бі-бі-сі» крыніцы. Фатаграфіі пашпарта і ваеннага білета Агеева таксама апублікавалі ўкраінскія журналісты.

Агееў, як распавялі яго былыя калегі, у 2015—2016 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Новачаркаску Растоўскай вобласці ў палку сувязі. Пасля звальнення, па словах аднаго з іх, ён «пайшоў служыць на кантракт у вайсковую разведку».

Па словах Святланы Агеевай, ён падпісаў кантракт 18 сакавіка 2017 году; новым месцам службы стаў Батайск Растоўскай вобласці. Там раскватараваная 22-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння ГРУ.

Як высветлілі журналісты, у асабістай перапісцы з адным з былых таварышаў па службе Агееў прама сказаў, што знаходзіцца ва Украіне, пацвердзіўшы, што ён «кантрактнік» і яму «плацяць дастаткова». Святлана Агеева расказала, што яе сын аб магчымым выкананні баявых задач на тэрыторыі Украіны казаў «завуалявана».

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930