Знайсці
27.06.2017 / 21:404РусŁacБел

Пасол Украіны заявіў, што яго словы, якія выклікалі рэакцыю МЗС, былі вырваныя з кантэксту

Пасол Украіны Ігар Кізім выказаў здзіўленне з прычыны выкліку ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «тэндэнцыйнымі выказваннямі ў СМІ ў дачыненні да вучэнняў «Славянскае братэрства — 2017».

«Мне шкада, што журналіст [партала] Тут.бай выхапіў з майго выступу не тое, што было там галоўным», — сказаў пасол Кізім журналістам у часе прыёму ў пасольстве Украіны ў Мінску з нагоды Дня канстытуцыі Украіны. Пасол адзначыў, што ўвагу беларускага дыпламатычнага ведамства звярнуў нават не выступ, а рэпліка з залы ў часе дыскусіі на канферэнцыі, дзе ён прысутнічаў у якасці слухача. Пасол адзначыў і тое, што выклік у МЗС меў месца праз тыдзень пасля публікацыі той рэплікі.

«Мяне [на канферэнцыі] здзівіла, што ўкраінскі вопыт узгадалі ў негатыўным сэнсе, — расказаў пасол. — Можа быць, мая памылка, што [рэагуючы на гэта] я быў занадта адкрытым, — прызнаў пасол Украіны. — Ідэя мая галоўная была — што трэба больш празрыстасці. Беларусь, калі хоча быць пачутая, павінна дзейнічаць з большай адкрытасцю. Калі на вучэнні «Захад-2017» столькі ўвагі, трэба праяўляць асаблівую адкрытасць», — адзначыў пасол.

На пытанне, ці ёсць ва Украіны заклапочанасць адносна будучых вучэнняў «Захад-2017», пасол Кізім адзначыў: «Можна давяраць таму, што сказаў прэзідэнт Беларусі. Задэкларавана, што з межаў Беларусі пагрозы Украіне не будзе, — сказаў пасол і дадаў. — Але я не давяраю расіянам, бо ўсе пагадненні з Украінай былі Расіяй парушаныя».

На пытанне адносна затрымання грамадзяніна Беларусі ў Чарнігаве па падазрэнні ў шпіянажы супраць Украіны, пасол спаслаўся на афіцыйную інфармацыю, што гэты чалавек падазраецца ў працы на Расію.

На пытанне аб падрыхтоўцы візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну амбасадар Кізім адказаў, што яна ідзе згодна з планам на ўзроўні працоўных груп. Падчас візіту мае адбыцца беларуска-ўкраінскі бізнэс-форум, а таксама мае быць падпісаны шэраг пагадненняў. «Львіная доля будзе прысвечаная эканамічным адносінам, — адзначыў дыпламат. — Гэта развіццё дамоўленасцей [дасягнутых Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам на сустрэчы] у Ляскавічах», — сказаў амбасадар Кізім.

Варта адзначыць, што візіт Аляксандра Лукашэнкі мае адбыцца да канца лета, г.зн. перад прызначанымі на верасень вучэннямі «Захад-2017», і такі таймінг можа расцэньвацца як жаданне Мінска паказаць, што дадзеныя вучэнні не скіраваныя супраць Украіны.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930