Знайсці
27.06.2017 / 20:1020РусŁacБел

Стрыбульскі, Фёдараў, Зімніцкі — вызваленыя яшчэ тры фігуранты «справы патрыётаў»

Сяргей Стрыбульскі. Фота з сацсетак

Увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Яму зменена мера стрымання на падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», пазней было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

Пазней праваабаронцы-вясноўцы атрымалі пацверджанне аб вызваленні яшчэ аднаго затрыманага — Аляксандра Зімніцкага. Удакладняюцца звесткі адносна іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах МУС і КДБ.

Аляксандр Зімніцкі

На волі і Уладзімір Фёдараў.

Уладзімір Фёдараў

Нагадаем, што пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, указаўшы, што паводле заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці даказвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930