Знайсці
20.02.2022 / 17:1425РусŁacБел

Рэгулярны сэкс дазваляе прадухіліць развіццё хвароб сэрца

Сутнасць у тым, што калі мужчына займаецца сэксам некалькі раз у тыдзень, то ў яго значна зніжаецца ўзровень гомацыстэіну. Гэта злучэнне ў крыві чалавека, якое з'яўляецца будаўнічым матэрыялам для бялкоў, паведамляе MedDaily.

Фота: Shutterstock

Праблемы пачынаюцца пры яго лішку — пашкоджваюцца сасуды і павышаецца рызыка ўтварэння тромбаў. Вядома: высокі ўзровень злучэння павялічваў рызыку смерці ад хвароб сэрца на 66%, а рызыку інсульту — амаль на траціну. Таксама гомацыстэін не раз звязвалі з ракам і хваробай Альцгеймера.

Пазітыўны эфект сэксу для мужчын абумоўлены тым, што менавіта ў мужчын сэкс звязаны з палепшанай цыркуляцыяй крыві і здаровымі сасудамі. А гэтыя два паказчыкі важныя з пункту гледжання прадухілення ўтварэння скапленняў гомацыстэіну. У рамках апошняга даследавання навукоўцы прасачылі за станам больш за 2000 мужчын і жанчын 20-59 гадоў.

Аказалася, менш за ўсё небяспечнага злучэння было ў мужчын, якія займаліся сэксам мінімум двойчы ў тыдзень. А больш за ўсё — у мужчын, якія займаліся сэксам радзей за раз у тыдзень. Для жанчын залежнасць не была актуальнай. Дарэчы, ранейшае даследаванне паказала: сэкс два разы на тыдзень зніжаў рызыку забітых артэрый удвая ў параўнанні з палавым актам радзей за раз на месяц.

Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера