Знайсці
28.06.2017 / 10:164РусŁacБел

Цудоўныя вясёлкавыя жабкі на розных выспах маюць розныя колеры ПРЫГОЖЫЯ ФОТЫ

У архіпелагу Бокас-дэль-Тора, Панама, жабы маюць ашаламляльны дыяпазон колераў. Кожная выспа мае сваю каляровую версію жабы Oophaga Pumilio.

Выспы, як мяркуецца, аддзяліліся ад мацерыка каля 10 000 гадоў таму, стварыўшы ізаляваныя папуляцыі жабаў. Ніхто дакладна не ведае, чаму кожная група эвалюцыянавала з атрыманнем унікальных колеру і малюнку, але, магчыма, значную ролю сыгралі навакольнае асяроддзе, дыета і драпежнікі, якія так ці інакш адрозніваюцца на кожнай выспе.

Гэтыя цудоўныя жывыя істоты настолькі запатрабаваныя на рынку экзатычных хатніх жывёл, што некаторыя віды ўжо зніклі з дзікай прыроды. «Гэта заахвоціла мяне пачаць назіранні, пакуль яшчэ не позна», — кажа фатограф дзікай прыроды Пол Бертнер, які знайшоў гэтых рознакаляровых жабак на чатырох розных выспах.

Ілля Параскевіч паводле newscientist.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031