Знайсці
27.06.2017 / 19:143РусŁacБел

Камень, які ўпаў на хлеў у Нідэрландах, — аднагодак Сонечнай сістэмы

Камень, які паўгода таму ўпаў на хлеў у Нідэрландах, аказаўся метэарытам узростам 4,5 мільярды гадоў, выявілі навукоўцы. Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на Dutch News.

Паўкілаграмовы аскепак прабіў дах хлява ў вёсцы Брук (правінцыя Паўночная Галандыя) 11 студзеня. Уладальнікі будынка знайшлі яго на наступную раніцу і перадалі спецыялістам з Музея прыродазнаўства ў Лейдане.

Пасля даследавання эксперты абвясцілі, што хандрытавы метэарыт, які ўпаў у вёсцы, з'яўляецца аднагодкам Сонечнай сістэмы, якая ўзнікла каля 4,5 мільярда гадоў таму.

«Ён прыляцеў з раёна паміж Марсам і Юпітэрам, гэтая прастора поўная касмічнага смецця і мікрапланет», — паведаміў геолаг Леа Крыгсман.

Музей спадзяецца выкупіць метэарыт ва ўладальнікаў. Яго рынкавы кошт ацэньваецца ў адну тысячу еўра.

Гэта шосты зарэгістраваны нідэрландскі метэарыт. Пры гэтым навукоўцы мяркуюць, што аб'екты касмічнага паходжання падаюць на тэрыторыю краіны ў сярэднім кожныя два-тры гады, але часцяком застаюцца не выяўленымі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930