Знайсці
27.06.2017 / 11:4639РусŁacБел

У Кіеве ўзарвалі кіраўніка спецназа Галоўнага ўпраўлення разведкі

Раніцай у Саломенскім раёне Кіева быў узарваны аўтамабіль «Мерсэдэс», у выніку загінуў кіроўца аўто — вайсковец Міністэрства абароны Украіны Максім Шапавал.

У праваахоўных органах «Украінскай праўдзе» паведамілі, што Шапавал кіраваў спецназам Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

Праз гадзіну гэту інфармацыю пацвердзіла міністэрства абароны Украіны.

«Раніцай 27 чэрвеня ў Саломенскім раёне горада Кіева адбыўся выбух аўтамабіля, у выніку якога загінуў супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны палкоўнік Максім Шапавал», — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі, выратавальнікі, выбухатэхнікі і эксперты-крыміналісты.

«Здарэнне кваліфікаванае як тэрарыстычны акт. Усе акалічнасці трагедыі вызначаюцца», — дадаюць у Мінабароны.

Паведамляецца таксама, што выбухам параніла жанчыну, якая апынулася побач. Кіяўлянка 1990 года нараджэння атрымала аскепкавыя раненні ног, калі праходзіла побач. Яшчэ адзін чалавек звярнуўся да дактароў, але ён не мае цяжкіх пашкоджанняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930