Знайсці
26.06.2017 / 22:105РусŁacБел

Канадскія навукоўцы навучыліся сціраць дрэнныя ўспаміны

Даследчыкі змаглі прыцэльна «сцерці» адзін з некалькіх успамінаў у малюска, што ў перспектыве можа дапамагчы людзям з посттраўматычным стрэсавым расстройствам (ПТСР). Пра гэта піша Еспресо са спасылкай на выданне Science Alert.

topwonders.ru

Каманда навукоўцаў з амерыканскага медыцынскага цэнтра Калумбійскага ўніверсітэта і канадскага Універсітэта Макгіл прааналізавала нейроны малюскаў роду Aplysia (марскія зайцы), каб праверыць гіпотэзу, якая тлумачыць, чаму ўспаміны аб інцыдэнтах, якія прынеслі дрэнны досвед, могуць самі выклікаць турботы.

Навукоўцам удалося паказаць, што клеткавыя аналагі доўгатэрміновых успамінаў у малюска можна выдаляць незалежна адзін ад аднаго. Таму блакуецца дзеянне розных падвідаў бялку (пратэінкіназы М), які ўдзельнічае ў стварэнні і захоўванні доўгатэрміновых успамінаў. Выбарачнае блакаванне аднаго з пратэінаў прыводзіла да выдалення асацыятыўнай або неасацыятыўнай памяці.

«Адзін з асноўных кірункаў нашага цяперашняга даследавання заключаецца ў распрацоўцы стратэгій для ліквідацыі праблемнага неасацыятыўнага ўспаміну, што можа адбіцца ў мозгу падчас траўматычнага досведу без шкоды для асацыятыўных успамінаў, якія могуць дапамагчы людзям прымаць абгрунтаваныя рашэнні ў будучыні», — кажа адзін з аўтараў даследавання Самуэль Шахер.

У далейшых даследаваннях навукоўцы павінны на такіх жа даклінічных мадэлях больш падрабязна разабрацца, як і дзе вырабляюцца і працуюць малекулы пратэінкіназы. М.

«Сціранне ўспамінаў мае патэнцыял, каб палегчыць ПТСР і трывожныя расстройствы шляхам выдалення неасацыятыўных успамінаў, якія выклікаюць неадэкватныя фізіялагічныя рэакцыі», — падкрэсліваюць даследчыкі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930