Знайсці
26.06.2017 / 19:37РусŁacБел

Facebook плануе выпускаць уласныя серыялы і тэлешоу

Сацсетка Facebook разглядае магчымасць стварэння ўласных сэрыялаў і тэлешоу, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на The Wall Street Journal.

Адзначаецца, што прадстаўнікі IT-кампаніі ўжо праводзяць перамовы па пытаннях супрацоўніцтва з галівудскімі студыямі і агенцтвамі. Новы прадукт плануюць запусціць у сацсетцы ў канцы лета 2017 года.

Facebook мае намер выдаткоўваць на вытворчасць аднаго эпізоду шоу каля $3 млн. Сацсетка таксама зацікаўленая ў вытворчасці менш дарагіх серыялаў, адзін эпізод якіх будзе абыходзіцца ў шасцізначную суму.

Акрамя таго, кампанія Facebook думае аб стварэнні 10-хвілінных відэаролікаў, аўтарам якіх абяцаюць $5-20 тысяч даходу ад рэкламы.

Мэтавая аўдыторыя новага праекта IT-кампаніі — маладыя людзі ва ўзросце ад 13 да 34 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930