Знайсці
26.06.2017 / 19:1810РусŁacБел

Жыхара Віцебска абвінавачваюць у здзеках з дзяржаўнага сцяга

Гарадскі аддзел Следчага камітэта расследаваў крымінальную справу, распачатую пракуратурай Віцебска аб здзеках з беларускага дзяржаўнага сцяга. У гэтым абвінавачваюць 44-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Падрабязнасці справы TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Святлана Сахарава.

Reuters

Увечары 2 мая мужчына быў п'яны, але вырашыў яшчэ купіць спіртнога. Зайшоў у адну з харчовых крам на праспекце Чарняхоўскага. Кампанію яму склала знаёмая. Як пазней высветляць следчыя, напярэдадні паміж імі адбыўся канфлікт.

Выйшаўшы з крамы, пакупнік заўважыў сцяг, які вывесілі ля галоўнага ўваходу ў гонар майскіх святаў. Мужчына пацягнуў за сцяг і парваў яго, затым вырваў дрэўка з мацавання. Пасля гэтага кінуў дзяржаўны сімвал сабе пад ногі. Зайшоў за кут будынка, але неўзабаве вярнуўся, забраў сцяг і ўцёк.

Праваахоўнікі знайшлі ўцекача. Каля крамы падабралі дрэўка, а ў кватэры знаёмай мужчыны знайшлі палотнішча сцяга.

Жыхара Віцебска абвінавачваюць па арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Гэтае злачынства караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да года.

Абвінавачваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Ад дачы паказанняў мужчына адмовіўся. Матэрыялы справы перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

У 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналі, у 2017-м — гэта першы такі выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930