Знайсці
26.06.2017 / 18:3139РусŁacБел

Макрон назваў Расію агрэсарам і захопнікам Крыма

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон лічыць Расію краінай, якая ажыццяўляе агрэсію на Данбасе і адабрала ва Украіны Крымскі паўвостраў. Пра гэта ён заявіў 26 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Францыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе УП.

Reuters

«Трэба разумець, што агрэсія зыходзіць ад Расіі, то бок агрэсарам з'яўляецца не Украіна. Таксама мы прызнаём анексію Крыма, што яна незаконная. Мы ведаем, хто развязаў вайну. Мы павінны з гэтага выйсці ў рамках дасягнутых пагадненняў», — адзначыў французскі лідар.

На думку Макрона, мінскі фармат вырашэння праблем Данбаса не ідэальны, але пакуль лепшых прапаноў няма.

Да таго ж, лічыць прэзідэнт Францыі, у Мінску можна дасягнуць поспеху, калі ўсе бакі працэсу прыкладуць намаганні для выканання ўмоў мінскіх дамоўленасцей.

Нагадаем, яшчэ будучы кандыдатам у прэзідэнты Францыі Макрон заяўляў, што не будзе падпарадкоўвацца дыктату Пуціна, і заклікаў Расію выконваць абавязацельствы па Данбасе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера