Знайсці
26.06.2017 / 18:259РусŁacБел

У Віцебску з балкона на шостым паверсе выпала маленькая дзяўчынка

Трагедыя адбылася ў віцебскім мікрараёне Білева 24 чэрвеня. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Святлана Сахарава.

«Гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце падзення маленькай дзяўчынкі з балкона на 6-м паверсе дома ў мікрараёне Білева. Дзіцяці быў 1 год і 9 месяцаў. Дзяўчынка памерла пасля таго, як яе даставілі ў бальніцу. Следчыя агледзелі месца здарэння, кватэру і балкон. На ім стаяў зэдлік. У кватэры, у розных пакоях, знаходзіліся маці дзяўчынкі і яе сужыцель. Дзеці — 3,5-гадовы сын і загінулая дачка — у момант здарэння былі без нагляду», — распавяла Святлана Сахарава.

Сям'я характарызуецца здавальняюча, дзеці не знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930