Знайсці
26.06.2017 / 17:26РусŁacБел

Паркоўка будзе забароненая на некаторых вуліцах Мінска 28 чэрвеня

Паркоўка транспарту будзе забароненая на некаторых вуліцах у Цэнтральным раёне Мінска 28 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Стаянка аўтатранспарту будзе забароненая 28 чэрвеня з 00.00 да заканчэння трэніроўкі парада. Паркавацца будзе нельга на пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева (уключаючы прыдарожныя паркоўкі), на вул Гвардзейскай ад пр. Машэрава да пр. Пераможцаў, на вуліцы Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў, а таксама на вул. Грыбаедава ад пр. Машэрава да вул. Ігнаценкі і на вул. Тарханава ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава. Спыняцца будзе забаронена і на паркоўцы ля д. 41 па пр. Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне»).

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары месца для спынення і стаянкі. ДАІ настойліва просіць кіроўцаў у выпадку вымушанага спынення ў названых месцах пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі. Будзе працаваць эвакуатар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера