Знайсці
26.06.2017 / 17:241РусŁacБел

Парэшткі Сальвадора Далі эксгумуюць з-за пазову аб бацькоўстве

Суд у Іспаніі пастанавіў эксгумаваць парэшткі мастака Сальвадора Далі з-за пазову аб устанаўленні бацькоўства, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рашэнне суда звязанае з тым, што Пілар Абель запатрабавала прызнаць яе дачкой жывапісца Сальвадора Далі. Для гэтага неабходна правесці біялагічны тэст на бацькоўства.

Сальвадор Далі нарадзіўся 11 мая 1904 года, ён з'яўляецца адным з самых вядомых прадстаўнікоў сюррэалізму.

Жыхарка Іспаніі Пілар Абель, якая нарадзілася ў 1956 годзе, сцвярджае, што яна з'яўляецца дачкой Сальвадора Далі. Жанчына заяўляе, што яе маці сустрэлася з Далі ў 1950-х гадах, калі працавала ў сям'і мастака. З самага дзяцінства маці Пілар Абель называла яе дачкой вялікага Далі. Цяпер Абель праз суд хоча дамагчыся прызнання вялікага эпатажнага генія яе бацькам. У 2007 годзе іспанка зрабіла тэст на ДНК, выкарыстоўваючы валасы і клеткі скуры з пасмяротнай маскі мастака, але вынікі аказаліся непераканаўчымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера