Знайсці
26.06.2017 / 17:228РусŁacБел

Падатковая хоча абавязаць банкі паведамляць пра рух усіх сродкаў па рахунках прадпрыемстваў

Міністэрства па падатках і зборах прапанавала ўнесці карэкціроўкі ў Падатковы кодэкс, у адпаведнасці з якімі банкі будуць абавязаны даваць справаздачу перад падатковай аб руху сродкаў па рахунках усіх юрыдычных асоб незалежна ад аб'ёму аперацый. Пра гэта паведаміў партал Tut.by са спасылкай на ліст МНС у Мінфін і Нацбанк.

Цяпер банкі абавязаныя перадаваць у МНС інфармацыю аб руху грашовых сродкаў па рахунках юрыдычных асоб, калі сума аперацый за месяц перавысіла 5000 базавых велічынь (БВ), што складае 115 тысяч рублёў.

Падаткавікі тлумачаць сваю прапанову «неабходнасцю забяспечыць кантроль за правільнасцю вылічэння і своечасовасцю выплаты падаткаў у бюджэт праз больш шырокае выкарыстанне прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне парушэнняў».

Наяўнасць у падатковых органах інфармацыі аб руху грашовых сродкаў па рахунках суб'ектаў гаспадарання дазволіць ім праводзіць праверку заяўленых у дэкларацыі звестак у рамках камеральнага кантролю. Гэтыя звесткі будуць спраўджвацца са звесткамі ў базах падатковых органаў, у тым ліку ў сістэме электронных рахункаў-фактур (ЭСЧФ). Супастаўленне агрэгаваных звестак аб руху грашовых сродкаў па рахунках з інфармацыяй у ЭСЧФ дапаможа вызначыць здзелкі паміж ўзаемазалежнымі асобамі і паспрыяе выяўленню і спыненню схем ўхіленне ад падаткаабкладання.

Несуразмернае рэгуляванне

Апытаныя «БР» прадстаўнікі бізнэс-саюзаў успрынялі ініцыятыву МНС крытычна. «Мы бралі ўдзел у падрыхтоўцы праекта дэкрэта аб скасаванні лішніх патрабаванняў да бізнэсу і прапаноўвалі ўнесці норму аб суразмернасці дзяржрэгулявання разумнай неабходнасці. Нашы прапановы не прынялі, заявіўшы, што любое дзяржаўнае рэгуляванне і так грунтуецца на прынцыпах аптымальнасці. Зараз жа нам прапануюць самы сапраўдны электронны канцлагер», — адзначыў сустаршыня рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (РКП) Віктар Маргелаў.

Паводле яго меркавання, дзякуючы выкарыстанню электронных рахункаў-фактур быў уведзены жорсткі кантроль за рухам тавараў аж да таго, «на якім прадпрыемстве якая булачка праведзена». Пры гэтым з'яўленне ў гандлёвых арганізацыях новага пакалення рэгістратараў, здольных весці колькасны ўлік, дасць падатковую магчымасць кантраляваць, у якой краме і ў якой касе гэтая булачка была рэалізаваная. Не за гарамі той дзень, калі можна будзе ўжыць такую тэхналогію, як адзіны чып на банкаўскай картцы, якая дазваляе адсачыць, хто ж булачку купіў.

«Падатковая патрабуе, каб банкі здавалі ёй усю інфармацыю пра плацяжы, што разам са зборам іншых дадзеных ператвараецца ў сістэму татальнага сачэння. Гэта пытанне часу. Год-два — і кантралёры будуць не толькі ведаць, хто вырабіў і прадаў, але і хто купіў і калі з'еў гэтую булачку», — мяркуе Віктар Маргелаў.

У РКП упэўненыя, што падобныя перспектывы супярэчаць прынцыпам аптымальнага дзяржрэгулявання, паколькі, па-першае, вельмі затратныя, а па-другое, ствараюць магчымасці для злоўжыванняў, звязаных з укараненнем інфармацыі.

«Дадзеныя пра плацяжы кампаній, колькасць і склады іх продажаў маюць значную каштоўнасць. У работнікаў падатковых органаў з'явіцца моцная спакуса нелегальна прадаваць звесткі.

Сур'ёзнай адказнасці за раскрыццё падобнай інфармацыі ў нашым заканадаўстве няма. Падаткавіка, які зарабляў бы такім бізнэсам у найлепшым выпадку выганяць з працы. За той час, пакуль яго будуць вылічваць, ён можа загубіць не адзін дзясятак прадпрыемстваў», — асцерагаецца Віктар Маргелаў.

Каму гэта трэба?

У тым, што прапанаваная МНС норма залішняя не толькі для банкаўскай сістэмы і прадпрыемстваў, але і для структур кантролю, упэўненая сустаршыня і дырэктар Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч.

Для банкаў гэта будзе азначаць немагчымасць забяспечыць банкаўскую таямніцу, што можа падарваць давер да іх з боку кліентаў. Акрамя таго, рэзка ўзрасце нагрузка, звязаная з апрацоўкай і адміністраваннем звестак аб руху сродкаў па ўсіх рахунках.

Тым больш што пакуль незразумела, якім чынам гэтыя дадзеныя будуць структуравацца і ў якім выглядзе перадавацца. Кампаніі могуць сутыкнуцца з тым, што дэталізаваная інфармацыя пра іх гаспадарчую дзейнасць патрапіць да канкурэнтаў.

На падаткавікоў абрынецца велізарная плыня дадзеных, апрацоўка якіх запатрабуе значных бюджэтных расходаў, бо суб'екты гаспадарання штодня здзяйсняюць каласальную колькасць аперацый па рахунках.

«Варта нагадаць, што мэты руху сродкаў вельмі разнастайныя. Напрыклад, сёння фірма пераводзіць сродкі на дэпазіт, заўтра пералічвае грошы ў якасці перадаплаты за паслугу, паслязаўтра ёй гэтыя грошы вяртаюць, паколькі контрагент не змог аказаць паслугу па дамове і г.д. МНС проста патоне ў такой плыні інфармацыі», — мяркуе Жанна Тарасевіч.

Суразмоўніца ўпэўненая ў тым, што ўжо сёння ў МНС дастаткова звестак для эфектыўнага і аператыўнага кантролю дзейнасці суб'ектаў гаспадарання — ад дадзеных з касавых апаратаў, якія наўпрост паступаюць у падатковую, і да звестак, указаных у рахунках-фактурах і падатковых дэкларацыях.

Кіраўнік БСПН нагадала, што беларускія прадпрыемствы і так нясуць сур'ёзную адказнасць за магчымыя парушэнні. Функцыі ўнутранага кантролю за правільнасцю аперацый ускладзены на бухгалтараў. Новыя ініцыятывы МНС уяўляюць сабой своеасаблівы двайны кантроль і дублююць задачы падатковых органаў і бухгалтара прадпрыемства.

Вячаслаў Міцура, belmarket.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930