Знайсці
26.06.2017 / 15:1815РусŁacБел

Пасла Украіны выклікалі ў МЗС Беларусі з-за «тэндэнцыйных выказванняў у СМІ»

Фота Вадзіма Заміроўскага

Пасла Украіны Ігара Кізіма выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з «тэндэнцыйнымі выказваньнямі ў СМІ ў дачыненні да вучэнняў «Славянскае братэрства - 2017». Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Паслу Украіны было ўказана на тое, што зробленыя ім заявы не адпавядаюць высокаму ўзроўню дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, з'яўляюцца некарэктнымі і ўтрымліваюць неабгрунтаваныя абвінавачванні Рэспублікі Беларусь у невыкананні мер даверу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Увага Пасла была звернута на тое, што вучэнне «Славянскае братэрства - 2017» было праведзена ў поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і абавязацельствамі Беларусі ў рамках АБСЕ. Пры гэтым запрашэнне ваенных аташэ, тым ліку Украіны, на дадзенае вучэнне з'яўлялася выключна жэстам добрай волі з беларускага боку, што сведчыла аб высокай транспарэнтнасці мерапрыемства.

Гаворка ідзе пра выказванне дыпламата на канферэнцыі Ostrogorsky Forum 19 чэрвеня, дзе Кізіма рэзка пракаментаваў нядаўнія вучэнні Беларусі, Расіі і Сербіі:

— Мой ваенны аташэ паехаў туды, для іх зладзілі паказальны фарс. Ім паказалі тэатралізаванае прадстаўленне па захопе тэрарыстычнай групы на дамбе. Вельмі класна зроблена. А самі вучэнні прайшлі ў іншым месцы, куды не запрасілі ніводнага назіральніка, ваеннага аташэ. Трэба дэманстраваць большую адкрытасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера