Знайсці
26.06.2017 / 13:2653РусŁacБел

Пракурор Гомельшчыны: Алкаголь у крамах трэба схаваць, каб дзеці не бачылі

Выданне «Гомельская праўда» зладзіла прамую лінію з пракурорам Гомельскай вобласці Віктарам Марозавым. Падчас размовы Марозаў выказаўся наконт забароны алкаголю падчас выпускных і параіў хаваць алкаголь у крамах.

Віктар Марозаў. Фота - «Гомельская праўда»

«Пасля тых жа выпускных вечароў, падчас якіх спіртное не прадавалі, не было зарэгістравана ніякіх інцыдэнтаў. А калі паглядзець у мінулае, то было інакш. Падобныя акцыі — сусветная практыка, — сказаў Марозаў. — Але справа ў іншым. Алкаголь сёння даступны кругласутачна, у крамах ён выстаўлены на бачных месцах. Чаму пляшкі нельга схаваць, каб спіртное не бачылі тыя ж дзеці? Бо нешта падобнае цяпер адбываецца з тытунёвымі вырабамі. Маляўнічых этыкетак на пачках з цыгарэтамі ўжо няма, усё схавана за вітрыны, а для пакупнікоў даступны толькі асартымент у выглядзе спісу».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031