Знайсці
26.06.2017 / 13:12РусŁacБел

Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Чарнігаве, падазраюць у шпіянажы

У Чарнігаве затрымалі беларуса паводле падазрэньня ў зборы інфармацыі, што складае дзяржаўную таямніцу, і яе перадачы замежнай дзяржаве.

Грамадзянін Беларусі, як вынікае з абнародаванага судовага рашэньня, быў затрыманы 16 чэрвеня супрацоўнікамі Ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Чарнігаўскай вобласьці.

Згодна з рашэньнем суда, 19 чэрвеня ён пераведзены на ўтрыманьне ў ізалятар СБУ ў Кіеве.

Прозьвішча беларуса пакуль не ўдакладняецца. Вядома толькі, што ён ня жанаты, нідзе не працуе, мае на ўтрыманьні бацьку-пэнсіянэра, і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці.

У Службе бясьпекі Ўкраіны пакуль гэтае затрыманьне не камэнтуюць. У судовым рашэньні таксама не ўдакладняецца, якой замежнай дзяржаве ён перадаваў сакрэтную інфармацыю, і пад час якіх абставінаў быў затрыманы.

Зараз трывае дасудовае расьсьледаваньне, але на судовым пасяджэньні, калі абіралі меру стрыманьня, грамадзянін Беларусі заявіў, што выкладзенае сьледчым у справе не адпавядае рэчаіснасьці і падставы для ўтрыманьня яго пад вартай адсутнічаюць. На судовым працэсе прысутнічаў перакладчык.

Згодна з заканадаўствам Украіны, «перадача або збор з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, зьвестак, якiя складаюць дзяржаўную таямніцу, калі гэтыя дзеяньні зьдзейсьненыя замежнікам або асобай без грамадзянства» караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера