Мінэканомікі абнавіла прагноз на 2017 год: інфляцыя — да 7%
Урад разлічвае, што да канца года інфляцыя не перавысіць 7% супраць ранейшых 9%. Абноўлены прагноз сёння агучыў журналістам першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой.
— Гэта мы пакуль так асцярожна закладваем. Пяць месяцаў мы скончылі з інфляцыяй у 2,7%. Гэта гістарычны мінімум. Таму наогул чакаем і меншы паказчык у 6-6,5%, - сказаў Дзмітрый Крутрй.
На наступны год пакуль таксама закладваецца інфляцыя ў 7%. Разам з гэтым урад збіраецца да канца 2018-га знізіць стаўку рэфінансавання да 11-12% гадавых.
На наступны год таксама закладзены прырост ВУП на ўзроўні 3,4%.
— Прамысловасць тут - асноўны драйвер. Яшчэ ў нас інвестыцыі сёння знаходзяцца ў адмоўнай зоне на ўзроўні 94,5% ад прагнозу. Спадзяемся, што ў наступным годзе па гэтым артыкуле мы выйдзем на станоўчыя значэння, - сказаў першы намеснік міністра эканомікі.