Знайсці
26.06.2017 / 16:135РусŁacБел

З днём нараджэння, iPhone!

10 гадоў таму, 29 чэрвеня 2007 года, стартаваў продаж першага iPhone. На прэзентацыі смартфона Стыў Джобс заявіў, што ў прыладзе аб'ядналіся тры гаджэты — «iPod з вялікім экранам», «рэвалюцыйны мабільны тэлефон» і «прарыўны інтэрнэт-камунікатар». У гонар 10-гадовага юбілею смартфона CBS Sunday Morning падрыхтавала сюжэт, прысвечаны стварэнню iPhone, паведамляе MacDigger.

Журналісты тэлеканала сустрэліся з Дэвідам Погам, Уолтам Мосбергам, Стывенам Леві і Эдам Бейгам — чатырма журналістамі, якім Apple ў 2007 годзе прэзентавала iPhone для падрыхтоўкі агляду яшчэ да пачатку продажаў прылады.

Самы першы iPhone (справа) і самы сучасны, iPhone 7 (злева)

«За тры дні я быў гатовы выкінуць гэтую штуку ў акно пасля спробаў набіраць тэкст на шкле», — успамінае Мосберг.

«Прайшло ўжо 10 гадоў, і палову электронных лістоў я атрымліваю з подпісам «Адпраўлена з iPhone, прабачце за памылкі друку», — кажа Леві.

У сюжэце адзначыўся таксама Бас Одынг — адзін з ключавых інжынераў Apple, якія працавалі над першым iPhone.

«Збольшага такім папулярным iPhone зрабіла тое, што аб'екты на сэнсарным экране мелі асаблівую фізіку. Вы можаце падзякаваць за гэта Басу Одынгу. Дзякуючы яму спіс вашае музыкі ці кантактаў працягвае зрушвацца па інэрцыі пры свайпе і адскоквае ад краю пры дасягненні мяжы.

«Цяпер мільярд людзей карыстаюцца вашай ідэяй», — сказаў журналіст.

«Мільярд? Гэта шмат», — засмяяўся Одынг.

«Хто-небудзь у той час думаў, наколькі маштабнай будзе гэтая задума?»

«Не, зусім не. Я дык дакладна не думаў».

iPhone паступіў у продаж праз шэсць месяцаў пасля прэзентацыі, якая адбылася 9 студзеня 2007 года. Аказваецца, 10 гадоў таму можна было анансаваць дэвайс і выпусціць яго праз паўгода пасля анонсу. Сёння ад анонсу да старту продажаў праходзіць літаральна тыдзень ці два.

Да дадзенага моманту Apple выпусціла пятнаццаць мадэляў iPhone, а ўвосені чакаецца рэліз iPhone новага пакалення, які стане самым дасканалым смартфонам Apple.

ІП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930