Знайсці
26.06.2017 / 11:26РусŁacБел

Збанкрутаваў вытворца паветраных падушак Takata

Японскі вытворца паветраных падушак Takata Corp збанкрутаваў, паведамляе Ройтэрз.

Зараз Takata будзе падзеленая на дзве кампаніі. У адну аб'яднаюць «здаровыя» падраздзяленні і аперацыі. У другую злучаць часткі кампаніі, абцяжараныя даўгамі.

Takata сутыкнулася з праблемамі са сваімі паветранымі падушкамі, якія часам выбухаюць занадта моцна, так, што асколкі ляцяць у салон. У выніку такіх праблем загінулі 17 чалавек, яшчэ 100 былі параненыя. Замене падлягаюць 100 мільёнаў падушак, аднак працэс расцягнецца аж да 2020 года. 

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930