Знайсці
26.06.2017 / 10:5557РусŁacБел

Міністэрства абароны патлумачыла, чаму танк урэзаўся ў слуп 

Галоўнай прычынай называюць дарожныя ўмовы.

Нагадаем, вечарам 24 чэрвеня ў Мінску прайшла рэпетыцыя параду 3 Ліпеня. Падчас праезду па праспекце Незалежнасці адзін з танкаў каля метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў слуп.

Чалавек на вуліцы выпадкова зняў момант аварыі. Танк занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтарню. Танкіст, што сядзеў у люку, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі:

Як паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе Міністэрства абароны РБ, галоўнай прычынай аварыі падчас рэпетыцыі парада сталі складаныя ўмовы надвор'я, а канкрэтна — слізкая дарога пасля залевы.

«Ужо прынятыя ўсе магчымыя меры, каб такое больш не паўтарылася: праведзены дадатковыя інструктажы і спецыяльныя заняткі адказных людзей. Праверка па справе яшчэ ідзе, згодна з яе вынікам будуць прынятыя адпаведныя рашэнні і меры. Адно зараз магчыма сказаць дакладна: тэхніка была спраўная», — пракаментаваў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў.

Варта адзначыць, што танк на мокрым асфальце можа настолькі ж заносіць, як аўтамабіль на лёдзе. Танк, які трапіў у аварыю, рухаўся з вялікай хуткасцю.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера