Знайсці
25.06.2017 / 14:579РусŁacБел

Мастыфа Марту прызналі самым непрыгожым сабакам у свеце. У яе быў вельмі цяжкі лёс ФОТА

Трохгадовы мастыф па мянушцы Марта перамог на конкурсе самых непрыгожых сабак, які штогод праводзіцца ў ЗША. Марта родам з каліфарнійскага горада Себастопаль, яна доўгі час пакутавала ад болю і практычна не бачыла.

Былы гаспадар спрабаваў пазбавіцца ад Марты, выставіўшы яе на продаж на сайце з аб'явамі. Яе заўважылі супрацоўнікі мясцовага прытулку і ўзялі да сябе. Мастыф перанесла некалькі аперацый, яе пазбавілі пастаяннага болю, а да сабакі вярнуўся зрок. Сабаку забрала з прытулку жыхарка Каліфорніі Джэсіка Буркарт, якая лічыць сваю гадаванку «чароўнай».

Марта гучна храпе па начах, таму ёй забараняюць спаць у спальні гаспадыні. У анкеце сабакі на сайце конкурсу гаворыцца, што яна перакульвае любую ёмістасць з вадой, якую бачыць, і аблізвае ўсіх гасцей. Марта прысутнічала на цырымоніі абвяшчэння ўладальніка тытула самай непрыгожай сабакі года і заснула на сцэне, калі яе назвалі пераможцам.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера