Знайсці
25.06.2017 / 10:5314РусŁacБел

Арцыбіскупу Гуджэроці ў кіеўскай оперы ўручылі ордэн Францішка Скарыны ФОТАФАКТ

23 чэрвеня ў Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета прайшла цырымонія ўручэння ордэна Францішка Скарыны Апостальскаму нунцыю ва Украіне арцыбіскупу Клаўдыа Гуджэроці.

Ад імя прэзідэнта ўзнанагароду іерарху ўручыў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал. У мерапрыемстве прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Арцыбіскуп Гуджэроці прадстаўляў Апостальскі Пасад у Рэспубліцы Беларусь з 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года.

Указ аб узнагароджванні былога Апостальскага Нунцыя ў Беларусі ордэнам Францыска Скарыны быў падпісаны 7 сакавіка 2017 г. Аляксандрам Лукашэнкам.

Тады «за значны асабісты ўклад у развіццё культурнай спадчыны паміж Беларуссю і Ватыканам» было вырашана адзначыць ордэнам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці і дырэктара ўстановы «Музеі Ватыкана» Антоніа Паалучы.

Арцыбіскуп Гуджэроці ў сваёй прамове, дзякуючы за ўзнагароджванне, падкрэсліў:

«Беларусь і надалей застаецца глыбока ў маім сэрцы са сваёй годнасцю, сваёй працавітасцю, сваёй гасціннасцю і сваёй цішынёй, якая напоўнена чуллівасцю і глыбінёй. Яна навучыла мяне разуменню таго, што народ вялікі не таму, што пра яго шмат кажуць, і нават не таму, што ён сам шмат кажа пра сябе, а вялікі ён тымі жамчужынамі, якія захоўваюцца ў яго сэрцы».

Завяршаючы сваю прамову, іерарх Апостальскага Пасаду працытаваў верш Рыгора Барадуліна, скіроўваючы словы паэта да Беларусі:

«Яе ўратавала ейная вера
Сказаў Ісус.
І ў сэрцы з Ісусам пайшла.
І сталася ў свеце няшэра.
І неба рунела зорным абрусам»

catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930