Знайсці
24.06.2017 / 11:3611РусŁacБел

На чыгуначнай станцыі ў Мінску токам забіла 20-гадовага студэнта. Яго прыяцель шпіталізаваны

У ноч на суботу ў Мінску два хлопцы спрабавалі пералезці цераз цыстэрну над чыгуначнымі рэйкамі. Адзін з іх, 20-гадовы студэнт, загінуў. Інфармацыю пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.

У МНС распавялі падрабязнасці здарэння.

«24 чэрвеня ў 00.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра паражэнне электрычным токам кантактнай сеткі (напружанне сеткі 27 кВ) двух чалавек, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, самавольна спрабавалі пералезці цераз чыгуначную цыстэрну на тэрыторыі 1-га парку чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны ў Мінску па вуліцы Казінца», — пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік ведамства Вольга Мельчанка.

У выніку здарэння загінуў 20-гадовы хлопец, студэнт аднаго са сталічных ВНУ. Яго прыяцель, 24-гадовы праграміст, быў шпіталізаваны з тэрмічным апёкам полымем электрадугі 1-4 ступеняў (80% цела) і апёкавым шокам.

Паколькі аўтамабіль хуткай дапамогі не мог пад'ехаць да месца здарэння, ратавальнікі больш за 500 метраў неслі пацыента на насілках праз лініі цеплатрасы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930