Знайсці
24.06.2017 / 11:329РусŁacБел

«Я ніколі не бачыла смерць так блізка». На вадаёме ў Салігорску жанчына выратавала 11-гадовую дзяўчынку

19 чэрвеня на гарадскім дзіцячым пляжы ў Салігорску адпачывальнікі пачулі крыкі аб дапамозе — у вадаёме танула 11-гадовая дзяўчынка. Школьніцу выцягнула 28-гадовая мясцовая жыхарка. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Інцыдэнт адбыўся каля 16.00 у панядзелак.

Школьніца не змагла ўтрымацца на вадзе і пачала тануць. З-за моцнага ветру дзяўчынка не магла рухацца ў бок берага. 28-гадовая мясцовая жыхарка, адпачывальніца на пляжы са сваім дзіцем, пачуўшы крыкі дзяўчынкі, адразу ж кінулася ёй на дапамогу.

«Падплыла — дзяўчынка пайшла на дно. Я толькі ўбачыла рукі выцягнутыя, вочы мутныя — нават зрэнак не было бачна», — распавяла Кацярына.

Жанчына падплыла да дзяўчынкі са спіны і, узяўшы яе пад рукі, выцягнула на бераг. Дзяўчынка была без прытомнасці, і Кацярына пачала рабіць штучнае дыханне.

Калі дзяўчынка прыйшла да памяці, яе першымі словамі былі: «Я ніколі не бачыла смерць так блізка». Як стала вядома пазней, школьніца прыйшла на вадаём з дзвюма сяброўкамі-аднагодкамі без суправаджэння дарослых.

У МНС яшчэ раз нагадалі бацькам, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930