Знайсці
23.06.2017 / 19:515РусŁacБел

У Германіі рэабілітуюць геяў, асуджаных па законе XIX стагоддзя

Парламент Германіі падтрымаў законапраект аб рэабілітацыі дзясяткаў тысяч мужчын-геяў, асуджаных па законах, якія дзейнічалі ў краіне з XIX стагоддзя законах, паведамляе ВВС.

Мужчыны, асуджаныя па артыкулах аб гомасэксуалізме, атрымаюць кампенсацыю ў тры тысячы еўра, а таксама па паўтары тысячы за кожны год, праведзены ў турме.

«Крыміналізацыя гомасэксуалізму ў XIX-XX стагоддзях стала прычынай неймаверных пакутаў людзей, якія былі вымушаныя адмаўляць сваю прыроду, уступаць у фіктыўныя шлюбы, падвяргацца абразам і шантажу», — заявіў міністр юстыцыі ФРГ Хейка Маас.

Закон, па якім былі асуджаныя рэабілітаваныя цяпер геі, называўся «Параграф 175». Ён забараняў «палавыя акты, якія супярэчаць прыродзе […] паміж людзьмі мужчынскага полу або паміж людзьмі і жывёламі».

У заходняй Германіі закон, уведзены ў 1871 годзе, быў цалкам адменены толькі ў снежні 1994 года. Ён прымяняўся нячаста — да таго часу, пакуль да ўлады не прыйшлі нацысты.

У 1935 годзе ў закон было ўведзенае паняцце «непрыстойныя паводзіны», а максімальнае пакаранне было павялічана з чатырох гадоў зняволення да 10 гадоў працоўных лагераў.

Закон быў юрыдычнай падставай для адпраўкі мужчын-геяў у канцлагеры.

Паводле інфармацыі партала LGBTQ Archives, які спасылаецца на архівы ўрада нацыстаў, у перыяд з 1935 па 1945 год за парушэнне «Параграфа 175» былі арыштаваныя каля 100 тысяч мужчын.

У цэлым за гісторыю існавання закона па ім былі асуджаныя каля 140 тысяч чалавек. Колькасць мужчын, якія перажылі рэпрэсіі і якім сёння належыць кампенсацыя, ацэньваецца ў 5 тысяч.

Перад тым як уступіць у сілу, рашэнне Бундэстага павінна быць ухваленае верхняй палатай парламента. Чакаецца, што яно будзе ўхваленае.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі» 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера