Знайсці
23.06.2017 / 18:4032РусŁacБел

Лукашэнка — выпускнікам: Вы патрэбныя Беларусі, лепш, чым дома, вам нідзе не будзе

Моладзь — адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі краіны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае БЕЛТА.

«Не бойцеся складаных задач, стаўце перад сабой амбіцыйныя мэты і ўвасабляйце іх у жыццё. Пастаноўка правільнай мэты — гэта палова поспеху. І памятайце — вы патрэбныя Беларусі, таму што тут ваш дом. Мы чакаем ад вас актыўнага прыкладання сіл і старанняў. Заўсёды дапаможам і падтрымаем, — сказаў Лукашэнка. — Але калі хтосьці рызыкне паехаць за мяжу, мы не перашкаджаем гэтаму. Але вы павінны ведаць: лепш, чым дома, вам не будзе. Так, вам могуць даць больш грошай, аб якіх чамусьці ўсе апошнім часам толькі і гавораць. Але помніце: вам не дадуць самага галоўнага — у вас не будзе пад нагамі свайго кавалка зямлі. Гэта дорага каштуе. І, ступіўшы ў сапраўднае жыццё, вы хутка гэта адчуеце».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо заўтра сённяшнія выпускнікі прыйдуць на прадпрыемствы прамысловасці і сельскай гаспадаркі, у школы і медыцынскія цэнтры, у канструктарскія бюро і навуковыя лабараторыі, праявяць свае таленты ў мастацтве, культуры. Магчыма, нехта адкрые сваю справу, стане паспяховым прадпрымальнікам. «Створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны змог рэалізаваць свае здольнасці. Не сумнявайцеся - так і будзе. Але памятайце: у асноўным усё будзе залежаць толькі ад вас», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка прызнаўся, што яму асабліва прыемна сустракацца з выпускнікамі беларускіх ВНУ напярэдадні Дня моладзі. «Вы ўвасабляеце лепшыя якасці маладога пакалення краіны. Калі бачыш вашы ажыўленыя твары, іскрыстыя вочы, сэрца напаўняецца верай у дастойную будучыню суверэннай Беларусі. Упэўнены, вы заўсёды зможаце адстаяць нашу незалежнасць, умацаваць эканоміку і аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне, захаваць мір і згоду на роднай зямлі», — сказаў ён.

На Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і аб'явіў падзякі выкладчыкам і выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі гасцей свята чакала насычаная канцэртная і забаўляльная праграма.

Усяго на мерапрыемства запрошаны больш за 270 гасцей, у іх ліку службовыя асобы, кіраўнікі беларускіх дзяржаўных і прыватных ВНУ, выкладчыкі і выпускнікі з усіх абласцей рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930