Знайсці
23.06.2017 / 18:2412РусŁacБел

Сярэдні заробак вырас у маі амаль да 800 рублёў

Сярэдні заробак у Беларусі ў маі вырас да 795,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 18,5 рубля больш, чым у красавіку.

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка ў маі сярэдні заробак склаў 426 даляраў.

Рабочыя і служачыя ў маі ў сярэднім зараблялі таксама 795,2 рубля.

Сярэдні заробак мінчукоў, паводле афіцыйнай статыстыкі, у студзені-маі склаў 1 078,2 рубля, у маі — 1 104,4. Майская зарплата на 1,1 рубля перавышае красавіцкую.

У Брэсцкай вобласці ў сярэднім у маі зараблялі 679,9 рубля, у Віцебскай - 678,9 рубля, у Гомельскай - 712,1 рубля, у Гродзенскай - 684,7 рубля, у Мінскай - 810,1 рубля, у Магілёўскай - 673, 9 рубля.

Рэальны заробак, які разлічваецца з улікам інфляцыі, у маі ў Беларусі вырас на 4,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Больш за ўсё гэты паказчык павялічыўся ў Гомельскай вобласці - на 6%.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930