Знайсці
23.06.2017 / 17:5714РусŁacБел

Жанчын-кантралёраў на ўваходах у мінскае метро заменяць інспектары службы бяспекі

Прыкладна да сярэдзіны 2018 года на ўсіх станцыях метро жанчын-кантралёраў на ўваходах заменяць інспектары службы бяспекі, распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» прэс-сакратар ГП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

У падземцы паступова скарачаецца колькасць кантралёраў на аўтаматычных кантрольных пунктах, функцыі якіх да нядаўняга часу выконвалі выключна жанчыны. Іх абавязкі на многіх станцыях ужо перададзеныя інспектарам службы бяспекі прадпрыемства.

«Мы пачалі такі эксперымент з найменш загружаных станцый — «Першамайскай» і «Купалаўскай», — распавёў Кузьмін. — Сёння на ўсёй 2-й лініі, акрамя трох станцый — «Маладзёжнай», «Кунцаўшчыны» і «Каменнай Горкі», замест кантралёраў на АКП працуюць супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна. У кожным вестыбюлі іх па двое».

На 1-й лініі такая ратацыя кадраў пачнецца, па словах суразмоўцы, у другім паўгоддзі 2017-га, і прыкладна да сярэдзіны наступнага года на ўсіх астатніх станцыях жанчын-кантралёраў на ўваходах заменяць інспектары службы бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930