Знайсці
23.06.2017 / 17:435РусŁacБел

Раўнівы мінчук пашкодзіў аўто мужчыны, да якога сышла яго жонка

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі мінчука, які з рэўнасці пашкодзіў машыну новага каханага сваёй жонкі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што пры невядомых абставінах была пашкоджаная яго машына «Фальксваген Джэта». У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было выяўлена, што да гэтага мае дачыненне раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за ўчыненне крадзяжу і незаконны абарот наркотыкаў мінчук. Такім чынам ён вырашыў адпомсціць сыну заяўніка, які эксплуатуе пашкоджаны аўтамабіль.

Высветлілася, што раней жонка падазраванага сышла ад яго да сына заяўніка і адмаўлялася вяртацца. Даведаўшыся ад знаёмых, што жанчына адразу пасля разводу збіраецца выйсці замуж за свайго каханага, мінчук прыйшоў на паркоўку і нажом парэзаў шыны, а таксама падрапаў корпус аўто.

Цяпер Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі па Мінску па гэтым факце распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці) КК РБ. Мужчыну пагражае да 2 гадоў абмежавання волі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера