Знайсці
23.06.2017 / 15:1060РусŁacБел

Лаўроў: Расія акупуе Беларусь? Большага трызнення не ўявіць

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрв'ю беларускім СМІ з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, піша Tut.by.

«Стогны і енкі з нагоды нашых вучэнняў з Рэспублікай Беларусь назіраюцца не першы год. Зараз рыхтуюцца вучэнні Захад-2017, пару гадоў таму былі вучэнні Шчыт Саюза — 2015. Тыя ж крыкі раздаваліся: што цяпер расійскія войскі ўвойдуць нібыта для правядзення вучэнняў, потым застануцца там назаўсёды і акупуюць Беларусь. Большага трызнення цяжка сабе ўявіць, тым больш, калі гаворка ідзе пра палітыкаў, якія прэтэндуюць на нейкую рэспектабельнасць у ЕС.

Чуткі, што мы нібыта рыхтуемся да ўвядзення войскаў у Беларусь пад выглядам вучэнняў ужо былі шматкроць абвергнутыя — і з расійскага боку, і з боку кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. Нашы калегі з Паўночна-Атлантычнага альянсу выдатна ведаюць, што ў іх ёсць запрашэнне на гэтыя вучэнні, яны праводзяцца транспарэнтна, гэтак жа, як і ўсе папярэднія сумесныя вучэнні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — сказаў Сяргей Лаўроў.

Таксама міністр пракаментаваў пытанне расійскай авіябазы ў Беларусі.

«Я не чуў, каб пытанне аб вайсковай базе ўздымалася ў апошні час, мы прынялі да ведама рашэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, які абсалютна ў рамках сваіх паўнамоцтваў і сваёй кампетэнцыі гэтае рашэнне прыняў. Мы да яго ставімся з поўнай павагай. А пра нейкую прысутнасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі за межамі згоды беларускага кіраўніцтва, я думаю, ніхто і не думае», — адзначыў кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамстваю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера