Знайсці
23.06.2017 / 12:5371РусŁacБел

Выпадак у Гродне: абуранай гараджанцы не спадабалася, што жанчына ў людным месцы загарала топлес

У чацвер ў адной з гродзенскіх суполак у сацыяльных сетках гараджане бурна абмяркоўвалі тэму, як можна і як нельга загараць у горадзе. Падставай для абмеркавання паслужыла фатаграфія, выкладзеная гарадзенкай, дзе было зафіксавана, як адна з жанчын загарала топлес у людным месцы.

Пасля шматлікіх каментароў адміністрацыя суполкі выдаліла запіс, бо дыскусія перайшла да асабістых абразаў. А вось пытанне, ці можна загараць топлес, засталося адкрытым.

Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, пры ўсёй павазе да жадання прадстаўніц слабага полу зусім ужо дэманстратыўна загараць топлес усё ж такі не варта.

«Калі жанчына ляжыць і проста загарае пасярод паляны, удалечыні ад жылой забудовы (многія так робяць, да прыкладу, каля лесапарку Пышкі або на вуліцы Белыя Росы), і не абражае сваім выглядам іншых людзей і, вядома ж, дзяцей, гэта нармальна.

Калі ж знойдуцца абражаныя, яны могуць звярнуцца ў міліцыю, а супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо ў сваю чаргу правядуць гутарку з грамадзянкай, якая загарае топлес. У крайнім выпадку міліцыянты папросяць прадстаўніцу жаночага полу апрануцца або перайсці ў іншае месца загараць.

Варта адзначыць, што ніякіх штрафаў або іншых санкцый за тое, што прадстаўніцы жаночага полу ў гарадской прасторы загаралі топлес, у нас яшчэ не было», — распавёў Яраслаў Васілеўскі.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930