Знайсці
23.06.2017 / 11:502РусŁacБел

Работнік клінінгавай кампаніі абакраў супрацоўнікаў мінскага рэстарана, дзе мыў вокны

Сталічныя праваахоўнікі затрымалі супрацоўніка клінінгавай кампаніі, які абакраў шэф-кухара і афіцыянтку ў рэстаране, дзе мыў вокны. Пра гэта піша ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што 28-гадовы супрацоўнік адной з мінскіх клінінгавых кампаній мыў вокны ў сталічным рэстаране. За гэты час ён даведаўся, як трапіць у дапаможнае памяшканне, дзе знаходзяцца шафы з асабістымі рэчамі работнікаў установы.

Ён прабраўся туды і скраў з шафаў гадзіннік шэф-кухара і грошы афіцыянткі. Наяўныя ён патраціў, а гадзіннік выкінуў у раку. Неўзабаве пасля заявы ў міліцыю яго затрымалі.

Падазраваны быў неаднаразова судзімым за махлярства і крадзяжы. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК РБ (Крадзеж). Санкцыя гэтай частцы артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930