Знайсці
23.06.2017 / 07:5921РусŁacБел

Цэны на чарніцы і суніцы на Камароўцы проста ўражваюць

instagram.com/komarovka.by

Tut.by зрабіў агляд цэнаў на ягады, садавіну і гародніну на мінскай Камароўцы. Некаторыя цэны проста шакуюць.

За паўкіло чарніцаў (адзін слоік) бяруць за 8—12 рублёў: з-за халоднага надвор'я ягады сёлета будзе няшмат. Маліны таксама прадаюцца па 12 рублёў за паўкіло.

Затое суніцы істотна патаннелі: на мінулым тыдні можна было знайсці шклянку па 20 рублёў, а на гэтай — ужо па 7 рублёў. «А будзе яшчэ танней!» — кажуць на Камароўцы. 

Пры тым што абрыкосы каштуюць ад 3 да 8 рублёў, а персікі - ад 2,5 да 7,5 рублёў. 

Маладая бульба каштуе ад 99 капеек да 2 рублёў 50 капеек. За шклянку лісічак просяць 6 рублёў, а ў аднаго з прадаўцоў на Камароўцы ужо ёсць і чырвонагаловікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера