Знайсці
22.06.2017 / 21:411РусŁacБел

У Гродзенскай вобласці створаць вытворчасць біяпадгузкаў

У Гродзенскай вобласці плануецца рэалізаваць праект па вытворчасці санітарна-гігіенічных вырабаў з бавоўны і лёну. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Магчымасць рэалізацыі дадзенага праекта абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Аб'ём фінансавання складзе 12 772 тысяч рублёў. Праект намечана рэалізаваць да 2021 года.

Па інфармацыі ДКНТ, ТАА «МедЛен» набыло вытворча-складскі будынак, абсталяванне для перапрацоўкі і падачы баваўняна-льнянога валакна для падгузкаў, а таксама лінію для вытворчасці дзіцячых падгузкаў.

«Інавацыйнасць праекта заключаецца ў арганізацыі вытворчасці новай для Беларусі прадукцыі — вырабаў санітарна-гігіенічнага і медыцынскага прызначэння з ужываннем натуральных, біялагічных чыстых матэрыялаў — бавоўны і лёну. Яны дабратворна ўплываюць на здароўе чалавека і не забруджваюць навакольнае асяроддзе пасля ўтылізацыі. У адрозненне ад існуючых новы біяпадгузак будзе зроблены з цалкам натуральных матэрыялаў у месцах, што судакранаюцца з целам», — растлумачылі ў ДКНТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера