Знайсці
22.06.2017 / 16:597РусŁacБел

Жыхарка Салігорска выратавала 11-гадовую дзяўчынку, якая танула

Здарэнне адбылося 19 чэрвеня каля 16.00 на гарадскім дзіцячым пляжы ў Салігорску, паведамляецца на сайце МНС.

Школьніца пайшла купацца, не змагла ўтрымацца на плаву і пачала тануць. З-за моцнага ветру дзяўчынцы было не пад сілу рухацца ў бок берага, яна стала крычаць. 28-гадовая жыхарка Салігорска, якая адпачывала на пляжы са сваім дзіцем, кінулася на дапамогу. Жанчына падплыла да дзяўчынкі са спіны і, узяўшы яе пад рукі, выцягнула на бераг. Дзіця было без прытомнасці. Жанчына зрабіла штучнае дыханне, пасля чаго дзяўчынка апрытомнела.

Як стала вядома пазней, школьніца прыйшла на вадаём з двума сяброўкамі-аднагодкамі без суправаджэння дарослых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера