Знайсці
22.06.2017 / 15:5910РусŁacБел

У Расіі пачалі блакаваць Google… і адразу ж разблакавалі

Раскамнагляд прадпісаў правайдарам заблакаваць расійскі дамен пошукавіка Google (google.ru). Ужо вядома, што дамен заблакавалі правайдэры ТТК, «Акада», маскоўскі правайдэр «АВАКС» і пецярбургскі Sumtel.

Прэс-сакратар Раскамнагляда Вадзім Ампялонскі заявіў, што пра блакаванне Google даведаўся ад журналістаў.

Як заявіў кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў, Раскамнагляд запатрабаваў заблакаваць Google, паколькі «забароненая» спасылка вяла на сайт букмекерскай канторы. Паводле яго слоў, праблема ўжо вырашаная, хоць сайт у карыстальнікаў па-ранейшаму не грузіцца. Акрамя таго, са слоў Жарава незразумела, чаму дамен вырашылі блакаваць цяпер, а не ў 2016 годзе.

***

Google у Расіі быў заблакаваны каля трох гадзін. Як паведаміў «Медузе» адзін з правайдараў, не пазней за 13:14 дамен з'явіўся ў выгрузцы, і не пазней за 16:15 яго адтуль прыбралі. За гэты час многія правайдары, у тым ліку буйныя ТТК і «Акада», паспелі заблакаваць расійскі дамен Google, і карыстальнікі сталі скардзіцца на тое, што сайт недаступны. Правайдары блакавалі google.ru, а не асобную старонку, на якую вядзе спасылка, бо Google выкарыстоўвае бяспечны пратакол https (http) — з-за гэтага сайт мог быць заблакаваны толькі цалкам. Пасля блакавання аператары сталі цікавіцца ў Раскамнагляда, чаму той распарадзіўся блакаваць Google. У выніку сайт разблакавалі.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера