Знайсці
22.06.2017 / 12:423РусŁacБел

Старшыня Alibaba Group: праз 30 гадоў людзі будуць працаваць па 4 гадзіны 4 разы на тыдзень

Старшыня найбуйнейшай у свеце інтэрнэт-кампаніі Alibaba Group, якая валодае інтэрнэт-крамай Aliexpress, самы багаты кітаец па версіі Forbes Джэк Ма мяркуе, што праз 30 гадоў людзі будуць працаваць па 4 гадзіны 4 разы на тыдзень.

У інтэрв’ю CNBC ён адзначыў, што развіццё штучнага інтэлекту дазволіць людзям больш падарожнічаць і менш працаваць. «Я думаю, што праз 30 гадоў людзі будуць працаваць толькі па чатыры гадзіны і, верагодна, чатыры гадзіны на тыдзень. Мой дзядуля працаваў па 16 гадзін на сельскагаспадарчых угоддзях і лічыў сябе вельмі занятым. Мы працуем ужо па 8 гадзін і таксама лічым сябе вельмі занятымі», — паведаміў старшыня Alibaba Group.

Джэк Ма, настаўнік па адукацыі, заклікаў сусветных лідараў звярнуць увагу на сістэму адукацыі, каб аўтаматызацыя вытворчасці адбылася максімальна лёгка. «Нам не варта ствараць машыны, якія падобныя да людзей. Лепей было б, каб машыны рабілі тое, што чалавек зрабіць не можа», — патлумачыў старшыня Alibaba Group. Таксама ён мяркуе, што камп’ютары ніколі не змогуць мець досвед і мудрасць, якія ёсць у людзей.

Кіраўнік інтэрнэт-гіганта таксама паведаміў, што такія найбуйнейшыя ў свеце кампаніі, як Apple, Alphabet і Amazon, сталі настолькі дамінуючымі, што некаторыя іх лічаць манапалістамі. Але поспехі гэтых кампаніі могуць пайсці на спад, бо ўсё больш малых кампаній атрымліваюць доступ да інтэрнэту.

У студзені Джэк Ма сустракаўся з Дональдам Трампам і паабяцаў яму стварыць у ЗША за 5 гадоў каля 1 млн новых працоўных месцаў, у першую чаргу за кошт спрашчэння продажаў для малога бізнэсу.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930